Домачево
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан ў г.п. Дамачава
Помнік на месцы масавага знішчэння гітлераўцамі мясцовых жыхароў і вязняў гета ў г.п. Дамачава
Домачево - городской поселок, центр Домачевского поселкового Совета, в 52 км на юг от Бреста, 8 км от железнодорожной станции Дубица, 2 км от автодороги Брест — Томашовка. 1299 жителей (2005)
У 18 ст. мястэчка
ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1788 г. намаганнямі жыхароў
Дамачава і навакольных весак пабудавана праваслаўная драўляная царква з
капліцай. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) ў складзе Расійскай імперыі,
у Слонімскай, з 1797 г. — Літоўскай, з 1801 г. — у Гродзенскай губернях. Тут
размяшчаўся кардонны пост, які кантраляваў выплату мытных падаткаў у сувязі з
перасячэннем мяжы з Каралеўствам Польскім. У 1860 г. мястэчка (1104 жыхары) —
цэнтр Дамачаўскай воласьці і маентка, якім валодаў князь Вітгенштэйн.
У чэрвені
1861 г. адбылося выступленне сялян супраць пана, якое было задушана ваеннай
сілай. У 1863 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1876 г. ў мястэчку 246 двароў,
1789 жыхароў. Мелася 13 вуліц: Аляксандраўская, Базарная, Брэсцкая, Гандлевая,
Кабелкаўская, Крывая, Купальная, Ляплеўская, Новая, Пясочная, Садовая,
Царкоўная, Чэрская. На першай размяшчаліся сельская лячэбніца і валасное
праўленне. У 1886 г. — 683 жыхары, валасная ўправа, праваслаўная царква,
яўрэйскі малітоўны дом. Працавала народнае вучылішча, у якім вучыліся 63
хлопчыкі, дзейнічалі мяшчанская ўправа, паштовае аддзяленне. У 1890 г.
ўладальнікам маентка быў князь П.Вітгенштэйн. У склад маентка ўваходзілі хутары
Аляксандрава, Маслянкі і фальварак Чэрск. Паводле перапісу 1897 г. ў мястэчку
130 двароў, 1029 жыхароў, 30лавак, 2 карчмы. На працягу года адбываліся два
кірмашы. На чыгуначнай станцыі Дамачава — 11 двароў, 27 жыхароў, вадакачка,
буфет. У 1905 г. 1163 жыхары, чыгуначная станцыя Дамачава на лініі Брэст — Холм.
Маентак і 7827 дзесяткаў зямлі належалі правадз. стацкаму саветніку М.І.
Дурыліну. У 1905 г. на месцы старога храма пабудавана драўляная праваслаўная
Лукаўская царква.
Працавалі
ўчастак сельскага ўрача, лячэбніца, валасны фельчар, раз у год дзейнічаў
прызывны ўчастак па воінскай павіннасці. Тут размяшчаліся ўчасткі судовых
следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, паліцэйскіх ураднікаў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. ў
складзе Польшчы, цэнтр Дамачаўскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
На 30.9.1921 г. ў мястэчку 110 двароў, 1504 жыхары. Непадалеку знаходзілася
калонія, у якой было 3 будынкі, 10 жыхароў. Працавалі млын і невялікае прадпрыемства па вырабе
масел. З 1939 г. ў складзе БССР, з15.1.1940 г. гарадскі паселак, цэнтр
Дамачаўскага раена; 530 двароў, 3950 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну знішчана
500 двароў і 3800 жыхароў. 17.12.1956 г. Дамачаўскі раен скасаваны, г.п.Дамачава
ўключаны ў склад Брэсцкага раена. Паводле перапісу 1959 г. 4266 жыхароў. Цэнтр
адкрытага акцыянернага таварыства "Брэстрайаграсэрвіс"; сярэдняя школа,
райпрамкамбінат (чарапічны і мэблевы цэхі і млын), маслазавод, лясніцтва,
дзіцячы сад, вучэбна бытавы камбінат, гарпасялковая бальніца, аддзяленне сувязі,
бібліятэка, Дом культуры, кінатэатр, санаторый, КВП "Хлебазавод",
аптова-рознічнае гандлярнае прадпрыемства, дом для састарэлых і інвалідаў.
ГАРАДЫ I ВЕСКI БЕЛАРУСI. БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ. ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ , том 1
(Мн., Беларуская энцыклапедыя, 2006)
При копировании обязательно указывайте автора. Использование в других целях разрешается только и исключительно с согласия автора.
При использовании материалов с сайта ссылка на сайт обязательна
Разработка и дизайн сайта: © Прокопюк И. (2006-2010)