Сайтъ

въ соціальныхъ сѣтяхъ:

       

Страница имитируетъ времена Россійской Имперіи используя традиціонную  (старую, дореволюціонную) русскую орѳографію дѣйствовавшую до 1918 года.

Въ современномъ "совѣтскомъ" правописаніи удалены 4 буквы:

 

Ѣѣ - буква Ять, читается какъ Е;

Ѳѳ - буква Фита, читается какъ Ф;

Іі - буква "і десятеричное", читается какъ И;

Ѵѵ - буква Ижица, читается какъ И.

 

 

 

Гербъ

Гродненской губерніи

(1878-1918)

 

 
 

 

Спогады кс. Пятра пра перабыванне ў Дамачава

 


 

(архіўныя матэрыялы)

"мова аўтарская, транскрыбіраваная з лацінскіх літараў"

 

 

Падчас працы ў Баранавічах кс. Пятра абвінавацілі ў занадта вялікай беларускасці.

"Кс. Біскуп З. Лазінскі прызнаў маю нявіннасць, бо бачыў як да мае беларускасці ліпла нават праваслаўная моладзь і грамадзтва, аднак для святога супакою парадзіў мне уступіць і паслаў на глухую мазурскую вёску /1926 г./. Пасля году зноў аднак вярнуў мяне на тэрыторыю Беларусі, павяраючы мне, 6 месяцаў ужо вакуючае прабоства,Piotr Tatarynowicz, 1925 Дамачэва, Брэскага дэканату, убогае і надта труднае да адміністравання, адкуль парафіяне чынна выгналі майго папярэдніка (У прыпадку злосьці ostendit eis tergam suum. Inde ira!). За ласкай Божай і сапраўды цудоўнай помаччу св. Антоніяга, патрона гэтай парафіі, удалося за 5 год (1927-32) цяжкое, падкапаўшае маё здароўе, працы змяніць маіх каханых "разбойнікаў" у дзейных і ахвярных каталікоў, на якіх з зайздросным подзівам пазіралі пасля суседнія амбітныя пратэстанты і зрадыкалізаваныя схізматыкі. Аднавіўшы касцёл (тры новыя аўтары) і плебанію, мы, сціплая меншына вызнанёвая патрапілі сканцэнтраваць ля касцёла культурнае жыццё тае мясціны, выконваючы будову прыгожага Каталіцкага Дому Людовага, які развязаў тамашнія фатальныя труднасці локалёвыя. Калі пасля двух гадоў гэты дом згарэў, на ягоным месцы хутка вырас другі, ўдвая большы і прыгажэйшы і мястэчка magna cum pompa магло прыймаць у ім візітуючага тады правінцыю дзяржаўнага Прэзідэнта, а пасля Кс. Бп. З. Лазінскага.

Ад працы мае ў Дамачэве біскуп часта адрываў мяне для нясення помачы місыйнай на тых пляцоўках унійных, дзе нізкі аўтарытэт і спрыт парохаў неафітаў ня мог даць рады. Такім чынам, напрыклад, пастаўлена была на ногі ідэйна і матэрыяльна парафія Далятыцкая ў Наваградчыне. Са складак, з лотэрыяў, з пазычак ад мяне парафіі лацінскае, аднавілі царкву і бэнэфіцыят, наставілі ідэйна моладзь (чатырох студыявала ў Лілле тэологію). Абразок тамтэйшае працы дае унійная часопісь "Да злучэньня" N 192..?, якой я быў сталым супрацоўнікам. Наогул, роўнабежна з працай душпастырскай я ў меру маіх здольнасцяў і магчымасцяў вёў працу публіцыстычна-прапагандовую уніі і літэратурную, стала працуючы ў Беларускім Каталіцкім Выдавецтве, "Хрысціянаскай Думцы" ды іншых. Ня ўсе мае, нажаль, працы выйшлі ў друку.

Але найбольшаю ласкай Божай і нагародай за працу на Дамачэўскай пляцоўцы будзе, хіба, той здольны юнак, якога ўдалося мне паслаць у Калегію Езуіцкую ў Холме, і які сяння пэўна ўжо ёсьць сьвятаром T.J. (Гмэнюк). […] У 1932 г. Я(го) Э(мінэнцыя) Кс. Бп. К. Букраба забірае мяне з Дамачэва ў Столін."
 

 

Урывак з аўтабіяграфіі кс. Пятра Татарыновіча ад 1946 г. Арыгінал перахоўваецца ў архіве беларускай бібліятэкі Ф. Скарыны ў Лондане. Тэхнічная апрацоўка – Аляксандр Аўдзеюк.

 

 

 

Аўтар: Аляксандр Аўдзеюк.

Дата публікацыі: 2008 год

 

 

 

Страница такъ же доступна на польскомъ языкѣ:    PL

 

 

 

При копированіи обязательно указывайте автора и этотъ сайтъ. Использованіе въ другихъ цѣляхъ разрѣшается только и исключительно съ согласія автора.

 

 

 

 


 

 

 

 


 

 

 

Если Вы располагаете информаціей о Домачевѣ или у Васъ возникли вопросы, ждемъ вашихъ писемъ по адресу:

ivan7710@mail.ru

 

 

 

 

  

 

На главную

 

 

 

 

 

 

Top.Mail.Ru
Top.Mail.Ru

 

При использованіи матеріаловъ съ сайта ссылка на сайтъ обязательна

                                                     Разработка и дизайнъ сайта: © www.domachevo.com  Прокопюкъ Иванъ (2006-2023)